top of page

Заданні да раздзела
“Культура прафесійнага маўлення”

Заданне 1. Прачытайце беларускія народныя прыказкі і прымаўкі згодна з правіламі беларускага літаратурнага вымаўлення. Адкажыце, пра якія камунікатыўныя якасці і характарыстыкі маўлення ідзе ў іх гаворка?

1) Сказаў як цвіком прыбіў. 2) Выскачыў, як піліп з канапель. 3) Пустая гаворка не пагаворка. 4) Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца. 5) Язык як у адваката. 6) Многа ведай, ды мала гавары. 7) Пустой птушкі пустая песня. 8) Трэба знаць, што казаць. 9) Разказвае, як з пісанага бярэ. 10) Напішаш пяром – не высечаш тапаром.

 

Заданне 2. Абазначце націск у словах. Вызначце, ці назіраюцца ў маўленчай практыцы адхіленні ад акцэнталагічных нормаў пры выкарыстанні гэтых слоў?

Грамадзянін, беларусы, развіты, высокаразвіты, каменны, падпарадкаванне, гліняны, факсіміле, факсімільны, адзінаццаць, чатырнаццаць, статуя, хабар, буйны, хіба, даследаванне, крыху, выпадак, камфара, крапіва, каталог, квартал, арыстакратыя, эксперт, феномен, дыспансер, шэсцьдзясят.

 

Заданне 3. Выпраўце маўленчыя памылкі ў словазлучэннях. Адкажыце,у выніку чаго яны ўзніклі?

Карэнны абарыген, свабодная вакансія, калега па рабоце, прэйскурант цэн, мая аўтабіяграфія, грашовая прэмія, турыстычны кемпінг, канчатковы вынік, у красавіку месяцы, арганізаваць арганізацыю, супраціўляцца супраць, наблізіцца бліжэй, малады юнак, першая прэм’ера.

 

Заданне 4. Прачытайце і запомніце ўстойлівыя выразы на беларускай і рускай мовах. Падумайце, у якім стылі і пры якой маўленчай сітуацыі магчыма іх выкарыстанне? Складзіце 3–4 сказы з устойлівымі выразамі (на выбар).

Ісці ў заклад – биться об заклад, без дай прычыны – безо всякой причины, без прымусу – без понукания, кідаць лёсы – бросать жребий, умомант вока – в мгновение ока, хадзіць у пазыкі – взять в долг, на чале – во главе, каб унікнуць – во избежание, пытанне рубам (ставіць) – вопрос ребром (ставить), духоўны пажытак – духовная пища, давесці да ладу – привести в порядок, марная мітусня – суета сует, пункт гледжання – точка зрения, даваць карысць – приносить пользу, адным скокам – в два счёта, за адным заседам – в один присест, шматкроць – во много раз.

 

Заданне 5. Падбярыце да добра вядомых рускіх прыказак і прымавак беларускія адпаведнікі. Запомніце іх.

1) Без труда не вытащишь и рыбку из пруда. 2) Большому кораблю – большое плаванье. 3) Волков бояться – в лес не ходить. 4) За двумя зайцами погонишься – ни одного не поймаешь. 5) Любишь кататься – люби и саночки возить. 6) На безрыбье и рак рыба. 7) Утро вечера мудренее. 8) Лучше синица в руках, чем журавль в небе. 9) Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня. 10) Цыплят по осени считают. 11) Ученье – свет. 12) В каждой шутке есть доля правды. 13) Видно птицу по полёту. 14) Дыма без огня не бывает. 15) Каждый кулик своё болото хвалит.

 

Для даведак: Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне. Без навукі, як бязрукі. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца. Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць. Няма байкі без праўды. Вялікаму каню – вялікі хамут. Пераначуем – болей пачуем. Адклад не ідзе ўлад. Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Без прычыны і хвост не матляецца. Любіў цалаваць – любі і калыхаць. Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць. Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Знаць пана па халявах. I месяц свеціць, калі сонца няма.

 

Заданне 6. Выпраўце маўленчыя памылкі ў сказах, карыстаючыся даведнікам па культуры беларускай мовы “Слоўка за слоўкам” А. Я. Міхневіча, Л. П. Кунцэвіч, Ю. В. Назаранкі (2006).

1). Колькасць беспрацоўных дасягнула да 4,5 млн чалавек. 2) Ён будзе служыць у войску з дзвюх тысяч дзявятага года. 3) Большасць у нашым калектыве займаюць жанчыны. 4) Да лічбы названых падзей належыць і гэта мерапрыемства. 5) Фізікі туды паяўляюцца рэдка. 6) Гэта ёсць кропка перасячэння прамых ліній. 7) Атаясамленне аднаго рада з’яў другому метадалагічна няправільнае. 8) Каманды могуць набраць максімальна да дзесяці ачкоў. 9) Колькасць уладальнікаў пластыкавых картак перавысіла за мільён. 10) Павялічваецца прапорцыя гарадскога насельніцтва. 11) Давайце вызначым цэнтр цяжкасці. 12) Большая палавіна класа ўзяла ўдзел у алімпіядзе па матэматыцы. 13) Цеплыня – вынік награвання. Адзінка вымярэння цеплыні – джоўль. 14) Ён будзе служыць у войску з дзвюх тысяч трэцяга аж да дзвюх тысяч дзясятага года па кантракце.

 

Заданне 7. Знайдзіце і выпраўце маўленчыя памылкі ў сказах, узятых з розных прац студэнтаў і школьнікаў. Растлумачце, у выніку чаго яны ўзніклі.

1) Сайт дзеліцца на чатыры падзелы, якія цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. 2) Для ўсіх жадаючых арганізаваны чатыры байдарачных маршруты. 3) Вучоныя то лічаць, што гэта рашэнне ад усіх панацэй, то заяўляюць пра небяспеку пры выкарыстанні дадзеных методык. 4) Як будуць прысякацца незаконныя спробы абазначыць сваю прысутнасць на парах, не паведамляецца. 5) Што такое міжнародны валанцёрскі летнік гэтым летам, нам, траім студэнткам, давялося адчуць на ўласнай скуры. 6) Гэта і ёсць тэорыя лічбаў. 7) Прырода прыме кожнага чалавека ў любым стане, нягледзячы на яго настрой. 8) Я таксама была там і ўсё бачыла сваімі вачамі ў акулярах. 9) Як прыемна раніцай выходзіць з ветхай хаткі, станавіцца басіком на расу, слухаць, як спявае петух ці мычыць карова. 10) Добра, што ў нас “цвяце” агратурызм. 11) Я мару, што, калі стану дарослай, я буду такой, як наша прырода: прыгожай, моцнай і непаўторнай. 12) Да прыроды магчыма прыйсці ў любым становішчы.

 

Заданне 8. Прачытайце. Сфармулюйце і запішыце асноўную думку тэксту. Як вы разумееце паняцце культура маўленчых паводзін?

…Азірнёмся наўкола. Як часта сустракаюцца людзі хваравіта раздражнёныя, з неадэкватнай рэакцыяй на ўсё, нават на дробязі. Аднаго незнарок штурхнулі ў аўтобусе, і ён доўга будзе даймаць крыўдзіцеля, а заадно і ўсіх, хто едзе разам з ім. Другому зрабілі заўвагу, што ён занадта часта і падоўгу вядзе асабістыя размовы са службовага тэлефона – ён шпурнуў трубку. Трэцяй здалося, што ёй недалілі ў стакан соку, і яна накінулася на прадаўшчыцу з лаянкаю. Падобныя паводзіны, безумоўна, вынік адсутнасці культуры.

 

Давайце задумаемся над некаторымі пытаннямі. Ці ўмеем мы інтэлігентна звярнуцца да чалавека, спытаць пра што-небудзь так, каб яму прыемна адказаць? Ці можам мы ўважліва выслухаць субяседніка і выклікаць у яго цікавасць, сімпатыю, давер? Ці станем мы на грубасць, адрасаваную нам, рэагаваць іншымі сродкамі, чым той жа грубасцю? Ці здольны мы ў час пажартаваць, калі бачым, што вось-вось можа ўспыхнуць канфлікт? Ці імкнёмся мы даказаць правільнасць сваёй пазіцыі, але так, каб не адштурхнуць людзей, а пераканаць іх? Ці ўмеем мы гаварыць “так” і “не”?

 

Трэба ўсвядоміць: культура маўленчых паводзін, ваша манера кантактаваць з людзьмі можа стаць радасцю, прыемнасцю, а можа ператварыцца ў непераадольны бар’ер. (З газеты)

 

Заданне 9. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адпаведную тэму. Прытрымлівайцеся метадычных рэкамендацый да падрыхтоўкі вусных паведамленняў. Зрабіце аналіз і самааналіз вуснага выступлення.

Прыкладныя тэмы вусных паведаменняў:

Барбара Радзівіл – чорная дама Нясвіжскага замка.

Белавежская пушча.

Беларускі маўленчы этыкет.

Вядомыя навукоўцы з Беларусі.

Дрэвы-помнікі на Беларусі.

Язэп Руцкі – выдатны педагог, пісьменнік і рэлігійны дзеяч.

Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

Ігнат Дамейка – сын Беларусі і народны герой Чылі.

Кветкі – жывыя барометры.

Колер і яго ўздзеянне на псіхіку чалавека.

Культура маўлення ва ўмовах білінгвізму.

Мова жэстаў.

Славутыя жанчыны Беларусі.

Тапанімічныя назвы Беларусі.​

 

Заданне 10. Падбярыце да рускіх этыкетных формул беларускія адпаведнікі. Раскажыце, у якіх абставінах камунікацыі яны ўжываюцца.

1) Приятного аппетита! 2) Поклон вам! 3) Приветствую вас! 4) Моё почтение! 5) Добро пожаловать! 6) Как вы себя чувствуете? 7) Что слышно у вас? 8) Христос воскрес! – Воистину воскрес! 9) Какими судьбами! 10) Сколько лет, сколько зим! 11) Как жизнь? – Как в сказке! 12) Как дела? – Как сажа бела! 13) Счастливого пути! 14) До (скорой) встречи! 15) (Ну,) давай, пока! 16) Хлеб-соль! – Милости просим!

 

Для даведак: 1) (Ну,) давай, пакуль! 2) Шчаслівай дарогі! Гладкай дарогі! 3) Да спаткання! Да (хуткай) сустрэчы! 4) Хрыстос уваскрэс! – Сапраўды уваскрос! 5) Якімі шляхамі! 6) Сыць, Божа! – Просім! 7) Сардэчна запрашаем! 8) Смашнага вам! Смачна есці! 9) Чалом вам! 10) Што чуваць у вас? 11) Як жыццё? Як маецеся? – То бокам, то скокам! Нічога сабе! 12) Як жывяце? Як жыццё? – Не бяды! То так, то сяк! Жывём, хлеб жуём! То скачучы, то плачучы! 13)Маё шанаванне! 14)Як сябе адчуваеце? Як ваша здароўе? 15) Вітаю вас! Мае вітанні! 16) Сем гадоў і памяці няма! Гады ў рады!

 

Заданне 11. Прачытайце тэкст. Пісьмова сфармулюйце віды формул маўленчага этыкету.

У беларускім маўленчым этыкеце існуе цэлы шэраг выразаў, формул вітання: Добры дзень! Дзень добры! Добры вечар! Вечар добры! Здароў! Здарова! Маё шанаванне! Вітаю! Гады ў рады! Са святам!

 

Звычайна пасля прывітання ўжываюцца пытанні-звароты ветлівасці: Што чуваць? Як маешся (маецеся)? Што новага? Як працуецца? Як жыццё? Як здароўе? Як жывеш- гадуешся?

 

У адказ пасля слоў падзякі ў залежнасці ад удзельнікаў гаворкі і абставін (Дзякуй! Або: Дзякуй за памяць! Дзякуй за добрае слова! Дзякуй на добрым слове!) могуць прагучаць наступныя словы або выразы: Жывём, хлеб жуём! Нічога сабе! Так сабе! Добра. Някепска. Памаленьку. Ніштавата. От, то скокам, то бокам. То скачучы, то плачучы. От, жыву, як гарох пры дарозе, хто ідзе, той скубе. Жывем, як тыя бульбіны: не цяпер з’ядуць, дык на вясну пасадзяць.

 

Асобая роля ў моўным этыкеце надаецца развітанню. Выказаныя з непадробнай шчырасцю, цеплынёй і добразычлівасцю словы развітання падразумявалі далейшыя прыязныя дачыненні і наступныя сустрэчы. Нездарма ў народзе кажуць: “Як развітаешся, так і прывітаешся”.

 

Бывай! Бывайце! Бывайце здаровы! Да сустрэчы! Усяго Вам добрага! Усяго найлешага! Даруйце (выбачайце), калі што не так! Не памінайце ліхам! Да пабачэння! Да новага спаткання! Заставайцеся здаровенькі! Пабачымся! Пакуль! Усяго! Да заўтра! Шчасліва! Шчаслівай дарогі! Дазвольце з Вами развітацца!

 

У розных сітуацыях, калі ўзнікае неабходнасць выказаць пэўныя пажаданні, могуць быць ужытыя наступныя словы і словазлучэнні народнага маўленчага этыкету: Смачна есці! Хлеб-соль! Хлеб ды соль! Памагай Бог! Бог у помач! Спору ў працы! Вялікі расці! Дабранач!

 

Пры просьбе зрабіць якую-небудзь паслугу звычайна гучаць наступныя ветлівыя словы: Калі ласка! Будзьце ласкавы!

 

У адказ за паслугу выкарыстоўваюцца словы падзяки: Дзякую вам. Вельмі ўдзячны вам! Шчыры дзякуй вам! Шчыра дзякую! Вельмі дзякую!

 

Як форма падзякі за гасцінец, падарунак або нейкую рэч найчасцей ужываецца: Вялікі дзякуй! Дзякуй!

 

У адказ на падзяку ў залежнасці ад сітуацыі можна казаць: Няма за што! Еш на здароўе! (за яблык). Пі на здароўе! (за малако). Насі здаровы! (за адзенне, абутак). Спажывай на здароўе! На спажытак Вам!

 

Папрасіць прабачэння ў таго, каму зрабілі непрыемнасць, сказалі рэзкія, але справядлівыя словы, можна, выкарыстоўваючы наступныя выразы моўнага этыкету: Прабачце! Даруйце, калі ласка! Выбачайце! Не крыўдуйце!

 

Пэўнай увагі патрабуе разгляд формаў-звароткаў да асобы. Самай распаўсюджанай формай зваротку за савецкім часам была форма “таварыш”, якую вымаўлялі, звяртаючыся як да мужчыны, так і да жанчыны. Сёння гэтая форма найбольш ужывальная ў асяродку вайскоўцаў (таварыш генерал, таварышы афіцэры).

 

Заданне 12. Прачытайце тэкст, перакладзіце ўрывак на беларускую мову. Напішыце паведамленне “Дзелавы этыкет беларусаў”.

Англичане стремятся избежать категоричности. Любимые выражения англичан – «мне кажется», «я думаю», «я полагаю», «возможно, я не прав».

 

Англичанин исключительно вежлив и требует такого же обращения от других, он молчалив, с незнакомыми людьми не вступает в беседу и не обсуждает каких-либо вопросов, он может быть холоден, и его надо «разговорить».

 

Английские бизнесмены отличаются высоким профессионализмом. Они неохотно идут на сделки, отдача от которых будет через 5-10 лет. Они, как правило, интеллигентные люди, интересуются искусством, спортом.

 

Американцы, как правило, контакты заводят легче, чем англичане, без особых соблюдений правил этикета.

 

В США правила этикета и протокола проще, чем в Англии. Смокинги носят реже, чем в других странах (больше в артистиче­ских кругах), фраки – еще реже.

 

Французы при контактах никогда не преуменьшают силу партнера. Они очень внимательны к тому, чтобы сохранить свою независимость и не уступить. Они уделяют большое внимание предварительным договоренностям. Они очень учтивы, вежливы, доброжелательны, склонны к шутке, но при серьезном обсуждении не избегают конфронтационного стиля.

 

Они очень разборчивы в контактах. Французы не любят приглашать к себе домой. Делают это только в исключительных случаях: или в отношении лиц высокого ранга, или в случае крайней необходимости. Все контакты ведутся, как правило, в рабочие дни и часы.

 

Немцев отличает хорошая юридическая подготовка, глубокое изучение проблем. На переговорах им свойственна систематичность, они любят обсуждать вопросы последовательно, один за другим. Немецкие бизнесмены аккуратны, пунктуальны.

 

Итальянцы на контакты идут легко, в том числе семейные, домашние. В Италии проявляют особое уважение к детям. Поэтому, здороваясь со знакомыми, сначала справляйтесь о здоровье детей, а затем – о здоровье взрослых.

 

Первое, на что обращают внимание иностранцы, сталкиваясь с японцами, это их «загадочная улыбка» и искусство скрывать свои мысли. Существует поговорка: на Западе люди говорят вам правду либо лгут. Японцы же никогда не лгут, однако им никогда не придет в голову говорить правду.

 

Известно, что дипломаты предпочитают не говорить «да» или «нет» и делают это только в крайнем случае. Для японцев произнести «да» и «нет» – далеко не простое дело. Тщательно избегаются также слова «не могу», «не знаю».

 

Японские бизнесмены точно соблюдают назначенное время встреч и болезненно относятся к опозданиям. В качестве приветствия японцы предпочитают поклоны и избегают рукопожатий.

 

При переговорах японцы иногда кивают головой – это не означает, что они согласны, они просто хотят сказать, что поняли вас.

 

Заданне 13. Прачытайце тэкст. Якая роля прывітання ў службовым этыкеце? Як правільна развітацца пасля дзелавой сустрэчы, сходу, пасяджэння?

Прывітанне

 

Зносіны людзей пры сустрэчы пачынаюцца з прывітання. Гэтая этыкетная норма абавязковая для ўсіх знаёмых людзей. Нават асабіста незнаёмыя супрацоўнікі адной установы або фірмы, жыхары аднаго дома вітаюць адзін аднаго. У Беларусі прынята вітаць пры сустрэчы жыхароў вёскі. У маўленчым этыкеце найбольш ужывальныя прывітанні: “Добры дзень!”, “Дзень добры!”, “Добрай раніцы!”, “Ранак добры!”, “Добры вечар!”, “Вечар добры!”. Меней ужываюцца прывітанні, якія носяць стылістычна ўзвышаны характар: “Вітаю Вас (цябе)!”, “Рады Вас вітаць!”, “Дазвольце Вас павітаць!”. Распаўсюджанае сярод добра знаёмых слова “Прывітанне!” не дапускаецца ў прывітанні малодшым старэйшага.

 

Маўленчы этыкет патрабуе першым вітаць малодшаму па ўзросту старэйшага, мужчыне жанчыну, падначаленаму начальніка.

 

Заданне 14. Як правільна звярнуцца да падначаленага або начальніка? Як быць у тым выпадку, калі Вы не ведаеце яго імя, імя па бацьку? Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы наступны тэкст.

Ветлівы зварот

 

Ва ўстанаўленні кантакту паміж людзьмі значнае месца адводзіцца ветліваму звароту. Непрымальны ці непрыемны зварот можа стаць першай і адзінай перашкодай у развіцці ўзаемасувязей і, наадварот, цёплае прывітанне можа пакласці пачатак карысным, дзелавым, сяброўскім зносінам.

 

Своеасаблівасць звароту надае перш за ўсё тое, каму яно адрасуецца: знаёмаму ці малазнаёмаму, мужчыне ці жанчыне, маладому ці сталаму чалавеку.

 

Культурны чалавек, жадаючы, каб на яго звярнулі ўвагу, пачне свой зварот, просьбу са слоў прабачэння: “Прабачце, калі ласка”, “Прабачце”, “Даруйце”, “Даруйце (прабачце) за турботу” (рус. «Извините», «Простите», «Простите (извините) за беспокойство»).

 

Як правіла, прыцягненне ўвагі звязана з просьбай. Гэта цягне за сабой утварэнне больш складаных моўных формаў, напрыклад: “Прабачце (даруйце), Вы не скажаце...”, “Не маглі б Вы мне сказаць...”, “Вы не ведаеце...” (рус. “Простите (извините), Вы не скажете...”, “Не могли бы Вы подсказать...”, “Будьте так добры...”). Пералічаныя формы могуць замяніць звароты ў тых выпадках, калі Вам складана назваць субяседніка словамі: “таварыш”, “спадар”, “малады чалавек” ці інш. (паводле І. Браіма)

 

Заданне 15. Прачытайце, вызначце тып тэксту. Запішыце тэкст (частку тэксту) па- беларуску.

Формулы приветствия играют большую роль в нашем общении. Здороваясь со знакомыми, мы подтверждаем этим своё знакомство и выражаем желание продолжить его. Нас беспокоит, когда хороший знакомый, проходя мимо, только слегка кивает головой или вовсе не замечает нас. Ведь перестать здороваться – означает прервать добрые отношения, прекратить знакомство! И наоборот: здороваясь с человеком, с которым мы раньше не общались, мы выражаем доброжелательное к нему отношение и намерение вступить в контакт. Поэтому, входя в учреждение, сначала здороваются и только потом начинают излагать своё дело. Занимая место в купе поезда, здороваются с будущими попутчиками. Так или иначе вступить в общение с ними придётся. «Здравствуйте!» свидетельствует о готовности к общению и предлагает сделать его доброжелательным. В де­ревне существует старая добрая традиция здороваться со всеми, кто идёт навстречу, даже с незнакомыми. И это тоже знак уважения и расположения к людям. В. Гольдин.

 

Заданне 16. Вызначце, якія нормы літаратурнай мовы парушаны ў наступных сказах.

1) Волька нікому не паскардзілася: не хацела, каб над ёю смяяліся людзі. 2) Я не хацела вас пакрыўдзіць, выбачайце мяне. 3) Пятру, уткнуўшыся тварам у падушку і заснуўшы, прысніўся страшны сон. 4) Ты, ранак, будзь сведкай. 5) Любе здалося, што сястра насміхаецца над яе няўдачай. 6) Група коннікаў аддзяліліся і накіраваліся ў напрамку станцыі. 7) Добрая слава даражэйшая багацця. 8) Слова, дум нехта не звяжа. 9) Дзесь далёка галосіць сава, небакрай апрануўся жаллю. 10) Мястэчка, даўшы поўны газ, хутка ўбачыў з-за павароткі Мяцеліца. 11) Раскінуўшы крылы, чайка планіруе ў паветры, выглядаючы ў вадзе здабычу. 12) Едучы з Цішкам на веласіпедах у лес, здарылася няшчасце: Цішка ўпаў і зламаў руку. 13) Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай. 14) Заснулі дрэвы ў пухавых аснежаных уборах. 15) Сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд. 16) Яны шумна ўваліліся ў хату. Высокі паздароўкаўся з Марынай. 17) Губанава маладзіца ішла за вадой.

 

Заданне 17. Вызначце род назоўнікаў, падбярыце да іх прыметнікі, словазлучэнні запішыце.

Рэзюмэ, камюніке, авеню, клішэ, алібі, аташэ, інтэрв’ю, дасье, жалюзі, амплуа, журы, калібры, кенгуру, івасі, гусь, зебу, марабу, табу, фламінга, Антарыа, Чылі, “Юманітэ”, Дэлі, Гобі, Хансю, Місісіпі, турнэ, мікада, НАН РБ, БелСЭ, ЛіМ.

 

Заданне 18. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Вызначце, ад чаго залежыць выбар канчаткаў? Ці назіраюцца варыянтныя формы кататкаў і ў якіх выпадках?

Дакумент, каэфіцыент, архіпелаг, воцат, век, туман, вопыт, тэрмін, ідэал, менталітэт, загад, сродак, імідж, поспех, дагавор, сусвет, інтэрвал, талент, інтэлект, кантынент, народ, аналіз, кантраст, дарвінізм, паланэз, характар, авёс, кілаграм.

 

Заданне 19. Спішыце адзін з тэкстаў. Пастаўце лічэбнікі ў адпаведнай склонавай форме. Запішыце іх словамі.

Паняцце “фізічная культура” з’явілася адносна нядаўна. Яно ўзнікла ў Англіі ў самым канцы ХІХ ст. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. спецыялісты кіруючых органаў Расійскай імперыі, дырэктары гімназій і рэальных вучылішч у рабочых дакументах выкарыстоўваюць паняцці “гімнастыка”, “фізічнае выхаванне”, “мастацтва гімнастыкі”, “спорт”, у той час, калі па змесце ідзе размова аб фізічным выхаванні ці фізічнай культуры. Не ўтрымліваюць паняцця “фізічная культура” і энцыклапедычныя слоўнікі канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

 

У працы Б.В. Яўстаф’ева “Физическая культура в мировой литературе” праведзены аналіз звыш 250 кніг па праблемах фізічнай культуры, надрукаваных за перыяд з 1880 па 1979 г. Прааналізаваўшы шэраг выданняў па фізічнай культуры перыяду з 1980 г. і па 2000 г., аўтар гэтага дапаможніка ўпэўніўся, што вывад Яўстаф’ева застаецца правамоцным і да гэтага часу.    

 

Агульная колькасць азначэнняў дасягнула каля 300 адзінак. Аналіз азначэнняў дазволіў згрупаваць іх па асноўных 5 групах. У першую групу ўвайшлі азначэнні фізічнай культуры, дадзеныя аўтарамі, якія разумеюць яе як дзейнасць ці дзейнасць і яе вынікі. Агульная колькасць – 114 азначэнняў. У другую групу ўвайшлі 107 азначэнняў, якія разглядаюць фізічную культуру неакрэслена, на ўзроўні бытавога мыслення. Трэцяя група складаецца з азначэння фізічнай культуры як сукупнасці метадаў, сродкаў, каштоўнасцей. Гэтая група ўтрымлівае 60 азначэнняў. Чацвёртая група азначэнняў вызначае фізічную культуру як дзейнасць у сферы абслугоўвання, спартыўных паслуг, вольнага часу. У яе ўвайшло 14 азначэнняў. І ў канцы спіса стаіць маленькая група азначэнняў – усяго 5, якія вызначаюць фізічную культуру як від матэрыяльнай дзейнасці.

 

Заданне 20. Прачытайце словы і спалучэнні слоў. Якім з іх вы аддасце перавагу? Абгрунтуйце свой выбар. Падумайце, ці магчыма паралельнае ўжыванне некаторых варыянтных адзінак?

Субяседаванне – сумоўе – суразмоўе – гутарка, справа – дзела, выстава – выстаўка, умовы – абставіны – варункі, паражэнне – параза, пануючы – панавальны, спажывецкая карзінка – спажывецкі кошык, правіць краінай – кіраваць краінай, ваеннаслужачы – вайсковец, вынікі – наступствы – паследкі, пасольства – амбасада, падпісаўшыяся – падпісаныя – падпісанты, безупыннае навучанне – навучанне нон-стоп – неперарыўнае навучанне – няспыннае навучанне.

 

Заданне 21. Выпішыце словы, у якіх вымаўленне і напісанне не супадае.

Вадкасць, рычаг, помпа, трубаправод, калодкі, махавік, цяга, пракладка, датчык, счапленне, газ, фільтр, рэдуктар, змазка, святло, клапан, рухавік, крывашып, магутнасць, шасцярня, гайка.

 

Заданне 22. У прыведзеных словах устаўце літары.

а) е ці я

 

в…лічыня, г...н…ратар, с…кунда, в…дучыя колы, б...сконца, с…мнаццаць, с…гмент, дз…сяты, засц…рагальнік, рул…вое кіраванне;

 

б) о ці а

 

в…даўстойлівасць, выс…кавольтны, выс…камалекулярны, выс…качастотны, выс…катэмпературны, г…рачастойкі, ф…тадынаміка, ф…таграфічны, ст…градусны, адн…хвалевы;

 

в) с ці сс

 

ма…а, трансмі…ія, ша…і, пластма…а, па…ажыр.

 

Заданне 23. Вызначце род назоўнікаў і запішыце іх парамі на рускай і беларускай мовах.

Узор выканання:плынь (ж.) – течение (м.)

 

Вага, лік, ланцуг, тыдзень, помпа, ціск, паветра, святло, пытанне, успамін, запіс, занятак, сродак, мэта, цікавасць, колькасць, адбітак, з’ява, пыл, посуд, прастора, насып, дроб, продаж, аб’ява.

 

Заданне 24. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Укажыце словы, якія маюць варыянты.

Дакумент, каэфіцыент, архіпелаг, век, вопыт, тэрмін, ідэал, менталітэт, загад, сродак, імідж, дагавор, сусвет, курс, талент, кантынент, аналіз, кантракт, дарвінізм, кілаграм, махавік, ціск, выпуск.

 

Заданне 25. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфіксаў, падбярыце адпаведныя назоўнікі.

Узор выканання: квадрат – квадратны, квадратны корань.

 

Іголка, ланцуг, кантакт, акумулятар, карбюратар, руль, цыліндр, поршань, упуск, трубка, вада, масла, тормаз, змазка, сістэма, тэхналогія, тэхніка, сетка,паліва.

 

Заданне 26. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні і запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеясловаў.

Овладевать знаниями, выписывать газеты, проветривать помещение, показывать пример, завязывать узел, подкармливать цветок, подписывать протокол, возглавлять отдел, выслушивать наставления, удваивать счёт.

 

Заданне 27. Ад дзеясловаў утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі і запішыце іх.

Склеіць, прывесці, разаслаць, размясціць, засеяць, рассыпаць, выключыць, пацямнець, зжаць, купіць, распыліць, выцвісці, нарастаць, суправаджаць, адрамантаваць, развіваць, зведаць.

 

Заданне 28. Вызначце, якія нормы літаратурнай мовы парушаны ў наступных прыкладах.

Шаўкавістая сукенка, драўляная дзвер, грýсчык, тры мяккіх крэсла, вязальная кофта, дзмýць, балоцістая птушка, паслаць за ўрачом, паехаць па дровы, перапішчык, шшытак, гліністая падлога, яблыневы сок, высокая насып, пéйзаш, дзякаваць кіраўніка, байкавая мараль, дзьвéры, паслаць за дакументам, выпáдак, мыслéнне, пераклатчык, перапішчык, хабáр, спазніцца з-за канкурэнта, счаслівы.

 

Заданне 29. Пазначце, якія гукі вымаўляюцца на месцы падкрэсленых літар і спалучэнняў літар.

Адпрацаваны час, займаешся, дыспетчар, фонд, сродкі, пасведчанне, прадпрымальнік, просьба, даход, перавозкі, падрадчык, у сутычцы, заказчык, якасць, ажыятаж, інфармацыйны носьбіт, схіліцца, канкурэнтная барацьба, вартасць, адцясніць, чэшскі, на дошцы, паказчык,тскеміць.

 

Заданне 30. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах?

Педінстытут, аб’інець, іскра, у выраі, іншы, контрігра, у Іры, мазаіка, па Івана, наш Ігнат, вера і любоў, у сузор’і, ён ішоў, смех і грэх, з Італіі, сёння і заўтра, луг і поле, зіма, ручаіна, снег ідзе.

 

bottom of page