top of page

Пытанні да раздзела

“Культура прафесійнага маўлення”

  1. Што называецца культурай маўлення?

  2. Чым адрозніваюцца паняцці мова і маўленне? Што абазначае паняцце маўленчая дзейнасць?

  3. Пералічыце асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. Як вы разумееце іх?

  4. Што такое правільнасць маўлення? Дайце азначэнне паняццю моўная норма. Якія тыпы нормаў вам вядомы?

  5. У чым заключаецца дакладнасць маўлення? Назавіце найбольш частыя маўленчыя памылкі, што ўзнікаюць у выніку парушэння дакладнасці маўлення.

  6. Што абазначае лагічнасць маўлення? Якія лагічныя памылкі вам вядомы?

  7. Як вы разумееце дарэчнасць маўлення? Якіх памылак трэба пазбягаць, каб маўленне было дарэчным?

  8. Што такое чысціня маўлення? Якія крыніцы засмечвання маўлення вы ведаеце?

  9. У чым заключаецца багацце (разнастайнасць) маўлення?

  10. Як вы разумееце лаканічнасць (сцісласць) маўлення? Пра што неабходна памятаць, каб маўленне было лаканічным? Чым вызначаецца выразнасць маўлення? Назавіце асноўныя сродкі выразнасці маўлення.

  11. Што такое тэхніка маўлення? Назавіце складовыя часткі прафесійна арыентаванага маўлення.

  12. Чым адрозніваюцца дыханне маўленчае і фізіялагічнае? У чым заключаецца правільнае маўленчае дыханне?

  13. Назавіце распаўсюджаныя недахопы маўленчага голасу. Ахарактарызуйце асноўныя прафесійныя якасці прамоўніцкага голасу.

  14. Што такое дыкцыя і артыкуляцыя? Назавіце прычыны кепскай дыкцыі.

  15. Як вы разумееце выразнасць вуснага маўлення?

  16. 3 чаго складаецца інтанацыя? Акрэсліце ролю інтанацыі ў працэсе камунікацыі.

  17. Што такое вербальныя і невербальныя сродкі маўленчай дзейнасці?

  18. Пералічыце невербальныя візуальныя сродкі ўздзеяння і назавіце іх асноўным функцыі.

  19. Якую сітуацыю называюць маўленчай (камунікатыўнай)? Пералічыце яе асноўныя складнікі.

  20. Што ўяўляе сабой публічнае маўленне? Якія характэрныя прыметы публічнага маўлення вы ведаеце?

  21. У чым заключаецца ўменне выступаць публічна?

  22. Назавіце і ахарактарызуйце асноўныя фактары паспяховага выступлення.

  23. Як вы рыхтуецеся да вуснага публічнага выступлення?

  24. Што такое маўленчы этыкет? Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.

  25. У чым заключаецца нацыянальная спецыфіка маўленчага этыкету?

  26. На якія асноўныя групы дзеляцца формулы маўленчага этыкету? Якія формулы беларускага маўленчага этыкету вы ведаеце?

  27. Якія формулы-звароткі да асобы вы ведаеце ў беларускай мове, у іншых мовах?

  28. Якія функцыі выконваюць формулы-звароткі? Што вам вядома з гісторыі іх ужывання?

bottom of page